Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны раёна

16 чэрвеня 2021

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”: гісторыя і мэты

На выхадныя рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” прыме наш Мядзел.

У конкурснай праграме будуць задзейнічаны 26 вакальна-харавых калектываў з усіх абласцей Беларусі. Традыцыйна прадэманструюць майстэрства хары і ансамблі з народнай манерай выканання, а таксама акадэмічныя калектывы.

— Фестываль “Пеўчае поле” ставіць сваёй мэтай садзейнічаць прапагандзе і развіццю нацыянальнага харавога мастацтва, павышэнню мастацкага ўзроўню пеўчых калектываў, — паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Падгол. — А яшчэ ўзбагачэнню рэпертуару лепшымі ўзорамі харавога мастацтва, падтрымцы і стымуляванні кіраўнікоў аматарскіх калектываў і іх удзельнікаў. Акрамя таго, гэта маштабнае мерапрыемства спрыяе цікавай і змястоўнай арганізацыі вольнага часу і развіццю творчых здольнасцей наcельніцтва, больш шырокаму яго далучэнню да вытокаў нацыянальнай песеннай спадчыны і лепшых узораў сучаснага харавога мастацтва, патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, умацаванню творчых сувязей і супрацоўніцтва. Што асабліва важна ў Год народнага адзінства.

Гісторыя “Пеўчага поля” бярэ пачатак з далёкага 1952 года, калі на беразе возера Нарач быў узведзены помнік партызанам і партызанкам, ля якога штогод стала ладзіцца свята працы і песні. Традыцыйна яно праводзілася ў першую нядзелю ліпеня, і адкрываў яго шматгалосы зводны хор раёна. Паступова любімае ўсімі мерапрыемства перарасло ў фестываль, які адразу быў рэгіянальным, потым набыў статус абласнога, а з 2015 года — рэспубліканскага. Апошнім часам ён праводзіцца ў Мядзеле.

Зноў на працягу двух дзён фестывалю будуць ліцца над азёрнай гладдзю Мястра песні, услаўляючы родны край Нарачанскі і нашу краіну — Беларусь!

Крынiца: Нарачанская зара

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы