Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны раёна

18 сакавіка 2021

Я — даследчык!

Пачалося ўсё з раённага этапа адкрытага фестывалю «Я — даследчык» Мінскай вобласці. Праходзіў ён у дыстанцыйнай форме: навучэнцы дасылалі даследчыя работы ў электронным выглядзе і відэапрэзентацыі. У кожнай з васьмі намінацый выбралі па адной рабоце, якую накіравалі на другі (абласны) этап адкрытага фестывалю «Я — даследчык». Ён таксама праходзіў у дыстанцыйнай форме. На днях падвялі вынікі — і тры работы нашых юных землякоў сталі фіналістамі фестывалю. У намінацыі «Гуманітарныя веды» вызначылася даследчая работа «Вышыня 217» вучня 4 «А» класа Нарацкай сярэдняй школы №2 Арцёма Целяка (кіраўнік — настаўнік пачатковых класаў Алена Талайка). У намінацыі «Прыродазнаўства (нежывая прырода)» фіналістам стала работа трэццякласніц Нарацкай сярэдняй школы №1 Кацярыны Каробчыц і Арыяны Жалубоўскай (кіраўнік — Ганна Блажэвіч).
Источник: http://narachanka.by
Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы