Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны раёна

23 сакавіка 2021

Мітынг памяці

У Беларусі аддалі даніну памяці жыхарам беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На Мядзельшчыне мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка, які ў 1943 годзе быў спалены карнікамі разам з жыхарамі. Ля помніка ахвярам фашызму сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў райцэнтра і Сваткаўскага сельсавета. Гучалі словы смутку і памяці ад намесніка старшыні райвыканкама Іны Барыевай, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Гардона, старшыні Сваткаўскага сельвыканкама Наталлі Калбун. Хвілінай маўчання людзі ўшанавалі памяць бязвінных ахвяр. Да помніка ўсклалі вянкі і жывыя кветкі.
Источник: http://narachanka.by
Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы