Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны раёна

23 жніўня 2021

Прысвечана Году народнага адзінства

Раённы савет ветэранаў сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў арганізавалі экскурсійную паездку па месцах, якія ўвасабляюць бессмяротны подзвіг нашага народа ў гады гітлераўскай навалы. Яе прысвяцілі Году народнага адзінства і 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Як паведаміла адказны сакратар раённай арганізацыі ветэранаў Святлана Мінчук, актывісты грамадскага аб’яднання наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”. На працягу дня чуліся ад удзельнікаў паездкі выказванні кшталту: “Як добра, што ў нашай краіне, якая шмат вынесла ў Вялікую Айчынную вайну, ёсць гістарычныя месцы, дзе ўвекавечаны легендарны подзвіг салдат, афіцэраў, партызан, падпольшчыкаў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць Айчыны. Менавіта дзякуючы ім мы жывём пад мірным небам, маем магчымасць вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей. За ўсё гэта мы павінны аддаваць даніну пашаны ўсім героям, якія не скарыліся ворагу, прагналі яго з нашай зямлі”. Памяць  пра слаўнае мінулае павінна жыць у людскіх сэрцах і перадавацца ад пакалення да пакалення. Нам самім, нашым дзецям і ўнукам, праўнукам трэба не толькі ведаць сваю гісторыю, але і ганарыцца ёй. Дзеля міру і згоды ў нашым агульным доме, дзеля дружбы між народамі, што асабліва важна ў Год народнага адзінства.

Источник: http://narachanka.by/

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы