Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны раёна

19 сакавіка 2021

Сустрэчы ў працоўных калектывах

Адзіны  дзень інфармавання насельніцтва на тэму “15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” прайшоў у працоўных калектывах Мядзельшчыны.  

З работнікамі Мядзельскага раённага Цэнтра культуры сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. У сваім выступленні прамоўца адзначыў, што 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца адно з важнейшых дзяржаўных святаў. Менавіта ў гэты дзень у 1994 годзе была прынята першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі, якая ўвасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт гістарычнага шляху рэспублікі, азнаменавала новы этап у яе палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці. Нагадаў таксама пра рэспубліканскія рэферэндумы 1996-га і 2004-га гадоў па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у асноўны Закон нашай краіны. Алег Алегавіч падкрэсліў, што з улікам сучасных рэалій узнікла неабходнасць дапрацаваць існуючую Канстытуцыю беларускай дзяржавы.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджана Канстытуцыйная камісія, якая да 1 жніўня бягучага года павінна разгледзець паступіўшыя прапановы, прааналізаваць іх і падрыхтаваць праект змяненняў у асноўны Закон краіны. Гэты праект, пасля ўсенароднага абмеркавання будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум. — У цэлым сёлетні год павінен стаць у многім лёсавызначальным для далейшага развіцця рэспублікі — у эканамічным і палітычным плане, а таксама для кожнага з нас, — адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў. — І раней неаднаразова гаварылася, у тым ліку кіраўніком дзяржавы, што ён будзе складаным для грамадства ўвогуле. Аднак мы павінны сумесна пераадолець часовыя цяжкасці і вызначыцца па асноўных накірунках развіцця краіны, што былі акрэслены на VI Усебеларускім народным сходзе як прыярытэтныя. А самае галоўнае — дасягнуць грамадскай згоды. Алег Алегавіч  таксама адказаў на пытанні прысутных.
Источник: http://narachanka.by

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы