Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны раёна

16 жніўня 2021

Ушанаванне камбайнёра

У сельгаставарыстве «Сваткі» ўшаноўвалі Сяргея Звяругу — камбайнера, які намалаціў тысячу тон збожжа новага ўраджаю. Павіншаваць працавітага камбайнера і яго калег-хлебаробаў, якія разам працавалі на полі каля Альсевічаў, завіталі старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч, першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Даніленка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая, адміністрацыя сельгаставарыства на чале з Аляксеем Лугавым. Святочны настрой урачыстаму моманту надавалі самадзейныя артысты. Шмат не казалі, песень многа не спявалі — на рахунку кожная хвіліна добрага надвор’я. Упэўнена, пасля такога перапынку працоўны тэмп яшчэ лепшы будзе!

Источник: http://narachanka.by/

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы