Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны раёна

18 сакавіка 2021

Увага! Тонкі лёд!

Пад уздзеяннем прамянёў вясновага сонца лёд на вадаёмах становіцца рыхлым і нямоцным. У такі перыяд трываласць яго абманлівая. Таму выходзіць на вадзяную паверхню вельмі небяспечна. Аб гэтым прапанаваная ніжэй гутарка са старшынёй раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Андрэем Купрэвічам. — Калі тэмпература паветра трымаецца вышэй за 0 градусаў па Цэльсію больш за тры дні, трываласць лёду змяншаецца на 25%. Прычым гэта адбываецца досыць хутка. Можа стацца так, што рыбаку, які адправіўся раніцай на возера адным шляхам, давядзецца выбірацца на бераг ужо іншым: пераадольваючы вялікія адлегласці, амаль што ўплаў. — Так што рыбакам зараз лепш не рызыкаваць… — Вядома. Па нетрывалым лёдзе не трэба адпраўляцца на рыбалку. Тым больш гэта нельга рабіць у нецвярозым стане. Перш, чым прыняць такое неабачлівае рашэнне, падумайце пра сябе і сваіх блізкіх. Бо ніякая, нават вельмі багатая здабыча ніколі не заменіць жыццё чалавека. Таму аматарам рыбнай лоўлі раю быць вельмі ўважлівымі, сачыць за трываласцю лёду, каб не рызыкаваць. Нагадаю, што, збіраючыся на рыбную лоўлю, абавязкова трэба ўзяць з сабой выратавальную камізэльку ці нагруднік, вяроўку даўжынёй не менш за 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам вагой 400-500 грамаў на другім. Нельга таксама бурыць шмат лунак на блізкай адлегласці (менш за 5-6 метраў).
Источник: http://narachanka.by
Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы