Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны вобласці

6 мая 2021

Аляксандр Турчын: ветэраны павінны адчуваць наш клопат. І не толькі 9 Мая

Сёння старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын наведаў удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці Аляксандра Іванавіча Слабаду, павіншаваў са святам Перамогі і ўручыў падарункі.

photo_2021-05-06_13-49-36.jpg

9 мая для Аляксандра Іванавіча, які ў мінулым годзе адсвяткаваў 100-годдзе, - асаблівы дзень, нагода зноў надзець кіцель, успомніць баявых таварышаў і выпіць франтавыя сто грам. Нават праз 76 гадоў падзеі Вялікай Айчыннай не адпускаюць ветэрана. З памяці не сатрэш абарону Магілёва і Масквы, тры раненні, кіраўніцтва партызанскім атрадам ... Пра кожны крывавым эпізодзе нагадваюць шматлікі ордэны і медалі, якія даўно не месцяцца на грудзях.

photo_2021-05-06_13-52-20.jpg

Вось і напярэдадні чарговай гадавіны Вялікай Перамогі на Аляксандра Іванавіча зноў нарынулі ўспаміны пра тыя жахі, якія выпалі на долю яго аднагодкаў у баявыя 40-ыя. А калі на парозе яго кватэры з'явіўся губернатар, ветэран наогул расчуліўся.

- Аляксандр Іванавіч, я абяцаў прыйсьці да Вас на 101-годдзе, але не ўтрымаўся, вельмі захацелася павіншаваць са святам Перамогі. Дзякуючы такім людзям, як Вы, мы сёння жывём у незалежнай краіне. Ваш баявы шлях заслугоўвае вялікай павагі, але і працоўныя заслугі на карысць Міншчыны мы вельмі шануем. Дзякуй Вам вялікі за тое, што Вы ёсць, - адзначыў Аляксандр Турчын.

photo_2021-05-06_13-52-25.jpg

Якое свята без падарункаў? І які баец без аўтамата? Так палічыў кіраўнік цэнтральнага рэгіёну і ўручыў ветэрану вайны, былому камандзіру роты аўтаматчыкаў, макет аўтамата ППШ, кветкі і прадуктовы кошык.

- Аляксандр Генрыхавіч, Вы мяне парадавалі сваім візітам на 100-гадовы юбілей, і цяпер зрабілі гэта зноў. Вельмі ўдзячны Вам, заўсёды сачу за навінамі пра развіццё Мінскай вобласці, ганаруся яе поспехамі. А за аўтамат асаблівы дзякуй. Так, такі быў у мяне ў час вайны, гэта памяць. Цяпер некаторыя людзі спрабуюць фальсіфікаваць падзеі вайны, паменшыць значнасць Савецкай Арміі ў барацьбе з фашызмам, але я ж ведаю, як яно было на самай справе. І ўсе ветэраны ведаюць. Усе беларусы павінны берагчы наша гераічнае мінулае, - падзяліўся А. Слабада.

photo_2021-05-06_13-52-16.jpg

Не абыйшлося і без франтавых ста грам, якія былі паднятыя за здароўе Аляксандра Іванавіча, мірную і незалежную Беларусь.

photo_2021-05-06_13-52-30.jpg

- Час няўмольны, цяпер у Мінскай вобласці пражывае менш за 500 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Кожны з іх павінен адчуваць нашы клопат і ўвагу. І не толькі 9 Мая, - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Дарэчы, у гэтыя майскiя святы ні адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міншчыны не будзе забыты. Кожнага чакаюць душэўныя віншаванні і падарункі.

Даведка:
Аляксандр Іванавіч Слабада

Нарадзіўся 27 жніўня 1920 года ў д.Дубровы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: абараняў Магілёў, Маскву, вызваляў Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Працаваў сакратаром Гомельскага і Бабруйскага абкамаў камсамола. Займаў пасады другога сакратара Слуцкага райкама партыі, старшыні Слуцкага райвыканкама, першага сакратара Любанскага райкама партыі. Доўгі час працаваў намеснікам старшыні народнага кантролю БССР. З 1987 года старшыня Мінскага абласнога савета ветэранаў.

photo_2021-05-06_13-52-35.jpg

Узнагароджаны залатым медалём «Серп і молат», двума ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Ордэнам Пашаны Рэспублікі Беларусь, медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені, «За абарону Масквы», чатырма ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, двума падзякамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Герой Сацыялістычнай Працы.

Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы