Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны вобласці

25 мая 2021

Турчын: «Удзел неабыякавых грамадзян і дзяржавы ў працэсе аднаўлення касцёла - узаемадапаўняльныя рэчы»

Cтаршыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын зрабіў рабочую паездку ў аграгарадок Будслаў. 11 мая тут адбыўся сур'ёзны пажар: загарэўся духоўны цэнтр беларускіх каталікоў - касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі.

Узгаранне адбылося раніцай, аднак мясцовыя жыхары своечасова зрэагавалі, аператыўна апавясцілі настаяцеля храма, які ў сваю чаргу выклікаў супрацоўнікаў раённага аддзела МНС. Пажарныя прыбылі за чатыры хвіліны. Дзякуючы іх суладнай працы ўзгаранне было аператыўна патушана. Мясцовыя жыхары прынялі актыўны ўдзел у захаванні святыні. Сумесна са святарамі яны своечасова вынеслі з храма галоўную каштоўнасць - Абраз Маці Божай Будслаўскай, а таксама літургічныя прыналежнасці, выратавалі ад вады і агню старадаўні орган. Тым не менш, касцёл значна пацярпеў. Дах цэнтральнага нефа цалкам знішчаны.

Аднаўленне каталіцкай святыні XVII стагоддзя пад свой кантроль узяў Прэзідэнт.

Аляксандр Турчын асабіста наведаў касцёл, каб сумесна з прадстаўнікамі кампетэнтных службаў і каталіцкай царквы ацаніць маштабы пашкоджанняў і выпрацаваць аптымальную верную стратэгію аднаўлення храма.

- Першая задача на сёння - гэта правесці абследаванне касцёла і пашкоджанняў. Спецыялісты ўжо прыступілі да гэтай працы. Да 30 мая мы атрымаем першы вынік, - адзначыў Аляксандр Турчын. - Што тычыцца непасрэдна рэканструкцыі, то найбольш значна ў дадзенай сітуацыі - зрабіць часовы дах, каб абмежаваць доступ вільгаці ўнутр храма.

Паводле слоў губернатара, у 2012-2013 гадах аблвыканкам аказваў храму фінансавую дапамогу і тут працавалі спецыялісты Інстытута «Мінскграмадзянпраект», таму неабходная дакументацыя ёсць. У бліжэйшы час да работ будзе падключана праектная арганізацыя.

- Да канца чэрвеня пытанне па часоваму даху пастараемся закрыць. Паралельна трэба рыхтаваць праектную дакументацыю. Тут ёсць шэраг праблем, звязаных не толькі з пашкоджаннямі ад пажару, але і з умацаваннем падмурка, рэканструкцыяй ўнутранага строя касцёла. Відавочна, што спатрэбіцца час для вырашэння гэтых пытанняў. Але аб'ёмы, маштабы і сумы мы будзем разумець пасля вырабу праектнай дакументацыі.

- Міністэрства культуры вельмі зацікаўлена ў якасным аднаўленні храма, таму, упэўнены, што мы знойдзем паразуменне і выбудуем правільны алгарытм дзеянняў, - адзначае старшыня адмысловай камісіі па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый і аднаўленню касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі, дапаможны біскуп Мінскай-Магілёўскай Архідыяцэзіі Аляксандр Ящэўскi . - Самае галоўнае, што ўсе каштоўнасці храма захаваны дзякуючы неабыякавым парафіянам і іх сем'ям.

Каб аднавіць беларускую каталіцкую святыню, прыйдзецца прыкласці нямала намаганняў і сродкаў.

- Мы ўдзячныя людзям і юрыдычным асобам, якія ахвяруюць сродкі на аднаўленне касцёла. Але і дзяржава ў баку не застанецца. Прэзідэнт выразна і ясна выказаўся на гэты конт, - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы