Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны рэспублікі

11 лютага 2021

Лукашэнка - удзельнікам УНС: вы сёння гаспадары нашай сталіцы і нашай Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывітаў удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу, адзначыўшы, што менавіта яны ў гэтыя дні з'яўляюцца гаспадарамі сталіцы і краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Кіраўнік дзяржавы перш за ўсё падзякаваў мясцовым органам улады за правядзенне напярэдадні форуму дыялогавых пляцовак у розных гарадах, дзе людзі змаглі абмеркаваць існуючыя праблемы і прапанаваць варыянты іх вырашэння. "Гэта дало магчымасць выказаць свой пункт гледжання вельмі-вельмі многім людзям", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт заявіў, што ўдзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу сёння гаспадары беларускай сталіцы і краіны ў цэлым. "Менш глядзіце розныя каналы, жывіце сваім жыццём, - заклікаў кіраўнік дзяржавы. - Нас хісталі да гэтага часу, хістаюць цяпер, асабліва вас (я прывык ужо), будуць хістаць і потым. Як у народзе кажуць, асабліва не перажывайце. Жывіце сваім розумам. Вы - законныя прадстаўнікі народа Беларусі, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый". 

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што не трэба чакаць ад цяперашняга форуму вырашэння глабальных праблем. "Мы іх абазначаем. Мы гаворым аб тым, як будзем развівацца ў будучую пяцігодку. Можа, удасца зазірнуць і за гарызонты, - адзначыў ён. - Вы гаспадары, калі хочаце выступіць, выказаць сваё слова, выходзьце да мікрафона і гаварыце як гаспадары. Вы не павінны ні пад каго падладжвацца. Мы перажываем вельмі складаны момант і павінны быць адкрытымі, сумленнымі і прыстойнымі перад сабой, сваімі сем'ямі, сябрамі, любімымі, людзьмі і беларускім народам". 

Пасля кароткага выступлення кіраўніка дзяржавы ўдзельнікі форуму выбралі Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу ў прапанаваным складзе. Прычым было вырашана выбіраць яго не персанальна, а ў цэлым.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы