Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

Навіны рэспублікі

16 чэрвеня 2021

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-красавіку выраслі на 3,4 працэнта

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-красавіку 2021 года склалі 103,4 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020-га года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64 працэнты, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,5 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,3 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,2 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Крынiца: БелТА

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы