Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 41002
Горячая линия:
8 01797 41002

Опрос
Как Вы относитесь к продаже алкогольных напитков и пива несовершеннолетним?

Новости спасателей

29 июня 2021

Пастулаты святочнай бяспекі

Не за гарамі ліпеньскія святочныя мерапрыемствы. Адно з іх - День Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое святкуецца 3 лiпеня і падчас якога праходзяць маштабныя мерапрыемствы ва ўсіх рэгіёнах краіны. Рыхтуюцца да святочных мерапрыемстваў кафэ і рэстараны, спартыўныя і канцэртныя пляцоўкі, а таксама іншыя папулярныя ў жыхароў месцы. Кіраўнікам і арганізатарам мерапрыемстваў неабходна памятаць, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за пажарную бяспеку.

На жаль, вопыт іншых краін паказвае, што невыкананне правілаў бяспекі, паніка, а таксама няправільныя дзеянні персаналу могуць прывесці да самых катастрафічных наступстваў. Нагадаем трагічны прыклад, які адбыўся ў Пярмі ў 2009 годзе, у расійскім клубе вырашылі выкарыстаць піратэхніку. Феерверк падпаліў столь, а далей пачалася паніка і цісканіна.

Варта памятаць, што ўжыванне піратэхнічных сродкаў, эфектаў з ужываннем адкрытага агню на сцэнах, у спартыўных збудаваннях з трыбунамі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў не дапускаецца. Персанал павінен быць навучаны і прайсці інструктаж, умець граматна і хутка эвакуіраваць наведвальнікаў у выпадку няштатнай сітуацыі. Яшчэ раз звярніце ўвагу на шляхі эвакуацыі - яны павінны быць даступныя і вольныя.

Але ж не варта забываць і аб тым, пры правядзенні дадзеных мерапрыемстваў існуе “эфект натоўпу”. Каб не стаць ахвярай натоўпу, у першую чаргу, лепш яе пазбягаць. Людзі, аб'яднаныя адной агульнай эмоцыяй, няхай гэта будзе эйфарыяй або страхам, заўсёды нясуць у сабе патэнцыйную небяспеку. А каталізатарам да дзеяння можа быць што згодна - ад прызыву любімага артыста «падняць вышэй ручкі» да сігналу пажарнай аўтаматыкі. У гэтым выпадку натоўп можа стаць небяспечным і нават агрэсіўным.

Але калі вы ўсё ж апынуліся ў патоку людзей, а выйсці з яго не ўяўляецца магчымым, выконвайце простыя рэкамендацыі:

- рухайцеся па кірунку натоўпу, а не супраць яго;

- паспрабуйце трымацца далей ад цэнтра натоўпу, а таксама ад шкляных вітрын, рашотак, платоў і іншых месцаў, дзе можна атрымаць траўму;

- старайцеся ўтрымаць раўнавагу і не ўпасці, а калі ўпалі, абараняйце галаву рукамі і спрабуйце неадкладна ўстаць. Для гэтага варта хутка падцягнуць да сябе ногі, згрупавацца і рыўком падняцца, выкарыстоўваючы рух натоўпу;

- не спрабуйце знайсці і, тым больш, падняць рэчы, якія вы выпусцілі ці страцілі, гэта практычна бескарысна і звязана з рызыкай для жыцця;

- каб пазбегнуць выпадковага задушвання, зніміце гальштук, шалік, прыбярыце валасы пад паліто ці куртку. Зашпілі, падцягніце пояс;

- вызваліце рукі, яны павінны быць свабоднымі, сагнутымі ў локцях і прыціснутымі ў раёне дыяфрагмы;

- прымайце ўдары і штуршкі на локці;

- абараняйце дыяфрагму напругай рук;

- не губляйце самавалодання, не паддавайцеся паніцы, каб не стаць часткай натоўпу;

- супакойце людзей, якія знаходзяцца ў паніцы - яны шкодзяць сабе і навакольным.

Яшчэ адно свята, якое мае месца быць у ноч з 6 на 7 ліпеня – Іван Купала. Падчас яго святкавання таксама не трэба не уласнай бяспекай. Свята Купала традыцыйна звязана з абрадамі, якія могуць пагражаць здароўю і нават жыццю. Людзі збіраюцца каля рэк, распальваюць купальскія вогнішчы і нярэдка забываюць пра правілы бяспекі. Пры тым, што грэбаванне імі можа прывесці да бяды. Напрыклад, у 2018 годзе ў Віцебску ў купальскую ноч пацярпела дзяўчына. Яна скакала праз купальскае вогнішча і ўпала ў агонь. З апёкамі твару, рук і ног дзяўчыну адвезлі ў бальніцу.

Падобны выпадак адбыўся 6 ліпеня 2016года з 35-гадовым жыхаром вёскі Зарэчча Смалявіцкага раёна, які, пераскокваючы праз вогнішча, атрымаў апёкі 80% цела.

Дарэчы, вогнішча неабходна распальваць па правілах: па-першае, не рабіце гэтага ў сухім лесе ці на тарфяніку, бо ігліца - выдатны гаручы матэрыял. Па-другое, вогнішча павінна размяшчацца на вычышчанай ад верхняга пласта глебы пляцоўцы. Па-трэцяе, абкладзіце вогнішча камянямі або іншым негаручых матэрыялам. І, па-чацвёртае, сыходзячы, не забудзьцеся яго патушыць. Заліце вогнішча вадой, пасля чаго разграбіце попел і пераканайцеся, што не засталося вуглёў. Пачакайце, пакуль перастане ісці дым. Не варта таксама забываць, што вогнішча можна развесці толькі ў зацішнае надвор'е, пад рукой трэба мець дастатковы запас сродкаў пажаратушэння. У ролі апошніх могуць выступаць вядро або бочка з вадой, рыдлёўка, пясок. Зразумела, вогнішча ні на хвіліну нельга пакідаць без нагляду.

Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Год народного единства
Мядель - здоровый город
Интернет-ресурсы