Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 41002
Горячая линия:
8 01797 41002

Опрос
Как Вы относитесь к продаже алкогольных напитков и пива несовершеннолетним?

Правила поведения в ЧС

11 января 2021

Лазня і пажарная бяспека – парымся са спакойнай душой

З даўніх часоў лазні карыстаюцца вялікай папулярнасцю, бо гэта выдатны спосаб аднавіць сваё здароўе, расслабіцца і супакоіцца. Але, з іншага боку, гэта і немалая рызыка, так як лазня – небяспечны ў дачыненні да ўзнікнення пажараў будынак. Рызыка ўзнікнення такіх пажараў узнікае больш у выхадныя дні.

31снежня 2020 года ў 20 гадзін 47 хвілін ў цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы МікольцыМядзельскага сельскага Савета гарыць лазня. У выніку пажару пашкоджана паталочнае перакрыцце і сцены парыльнага памяшкання. Прычына пажару высвятляецца.

Большая частка пажараў у лазняхузнікае з – за парушэння правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. Вось і ў нашым выпадку мабыць адсутнасць нармаванай раздзелкі“згуляла з гаспадаром злы жарт”. У гэтым выпадку не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы бяспечных паводзін падчас усталявання і эксплуатацыі пячнога ацяплення:

Памятаеце! Пры выкананні правіл пажарнай бяспекі, якія тычацца правільнага ўзвядзення лазні і далейшага яе выкарыстання, можна забяспечыць сабе прыемны адпачынак ў “парылцы” на доўгія гады.

Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Год народного единства
Мядель - здоровый город
Интернет-ресурсы