Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 верасня 2021

Дыялогавая пляцоўка на тэму: “Каранавірус і яго наступствы, меры прафілактыкі захворвання"

Вакцынацыя насельніцтва супраць COVID — адзіны шлях абароны ад каварнай і небяспечнай інфекцыі”. У рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сацыяльнай сферы, адукацыі, прафсаюза. Далучыліся да абмеркавання хвалюючай тэмы і неабыякавыя жыхары горада. Некаторыя пытанні былі дасланы па электроннай пошце. Аргументавана наконт сур’ёзнасці наступстваў небяспечнга захворвання і важнасць вакцынацыі насельніцтва як адзінага эфектыўнага шляху абароны ад інфекцыі, гаварылі галоўны санітарны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Паршута, выконваючы абавязкі галоўнага ўрача Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы Андрэй Палягошка. Свае адносіны да хвалюючай праблемы выказалі і іншыя. Узгадвалася падчас дыялогу, што павінна быць зацікаўленасць у станоўчым яе вырашэнні і ў кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў. Як, напрыклад, у Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, дзе кожнаму прышчэпленаму ад COVID прадпрыемствам выплачваецца пры прад’яўленні адпаведнага сертыфікату матэрыяльная дапамога ў размеры дзве базавыя велічыні, аб чым запісана ў калектыўным дагаворы, заключаным паміж кіраўніцтвам і прафсаюзным камітэтам ЖКГ.

Источник: http://narachanka.by