Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 чэрвеня 2021

На Мядзельшчыне запланавана аздаравіць у летніках 911 дзяцей

З іх 606 — у летніках з дзённым знаходжаннем, 305 — з кругласутачным. Летнікі будуць розных напрамкаў, у тым ліку спартыўна-аздараўленчыя, палатачныя, працы і адпачынку.

Напрыклад, ужо з 1 чэрвеня на базе Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі адкрыўся аздараўленчы кругласутачны. А ў жніўні ў Нарацкай СШ №2 два летнікі з дзённым знаходжаннем прымуць будучых першакласнікаў.

Пра гэта паведаміла вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Мядзельскім раёне Наталля МІНЧУК.