Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 чэрвеня 2021

Ордэнам Маці ўзнагароджана Наталля Заякіна

1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, у зале заключэння шлюбаў Нарацкага сельвыканкама адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ордэнам Маці Наталлі Заякінай. Разам з мужам яны выхоўваюць пяцёра дзяцей — чатырох сыноў і дачушку.

З вітальным словам да Наталлі Эдуардаўны звярнуўся старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка і ўручыў заслужаную ўзнагароду.

Ад імя мнагадзетных матуль, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці, Наталлю павіншавала Ірына Хацяновіч.

Былі і музычныя падарункі, і віншаванні ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Таццяны Ефімавай і ад дзяцей Наталлі. Якраз у гэты дзень Наталля Заякіна адзначыла свой дзень нараджэння.

Нарачанская зара