Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 верасня 2021

Сустрэчы з насельніцтвам

Інфармацыйна-прапагандысцкая група раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Прановічам правяла адзіны дзень інфармавання насельніцтва ў працоўным калектыве Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы.  Перад прысутнымі выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч  па асноўнай тэме “17 верасня — Дзень народнага адзінства”. Вячаслаў Пятровіч засяродзіў увагу на гістарычных падзеях верасня 1939 года, калі дзякуючы вызваленчаму паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, наша краіна стала адзінай, набыла суверэнітэт і тыя межы, у якіх існуе зараз. Расказаў таксама пра мерапрыемствы, якія ў рамках святкавання Дня народнага адзінства праводзяцца на Мядзельшчыне. Аб  бяспецы дарожнага руху на тэрыторыі раёна паведаміў начальнік аддзялення ДАІ АУС райвыканкама Вадзім Лёвін.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч, у сваю чаргу, звярнуў увагу на важнасць аператыўнага вырашэння пытанняў, якія хвалююць людзей, а таксама на неабходнасць актывізацыі работы па правядзенні вакцынацыі супраць каранавіруса.

Источник: http://narachanka.by/