Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 кастрычніка 2021

ВЕДАЙ НАШЫХ!

Зборная каманда спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву раёна ўдзельнічала ў першынстве вобласці па лёгкаатлетычным кросе і кідках.

Удала выступіла мядзяльчанка Дар’я Кадушкевіч, якая заняла першае месца ў кіданні дыска і другое ў кіданні кап’я. Дар’я сёлета паступіла ў Мінскую абласную сярэднюю школу-вучылішча алімпійскага рэзерву на аддзяленне лёгкай атлетыкі.

Добрыя вынікі паказалі таксама вучні Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі, якія займаюцца на аддзяленні лёгкай атлетыкі СДЮШАР (трэнер — Валерый Хацяновіч). У кіданні дыска Максім Будзько быў другім, а Паліна Будзько заняла трэцяе месца.