Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 чэрвеня 2021

З нагоды Дня абароны дзяцей

        Крывічы наведаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка. Ён прыехаў павіншаваць выхаванцаў лячэбна-выхаваўчай установы закрытага тыпу (гэта падшэфная ўстанова Міністэрства адукацыі краіны), а таксама навучэнцаў мясцовага вучэбна-педагагічнага комплекса з заканчэннем навучальнага года і Днём абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня. У гарпасялковым Доме культуры адбыўся канцэрт гурта “ТЭО” і Вольгі Рыжыкавай.

       Пытанням абароны мацярынства і дзяцінства ў нашай дзяржаве ўдзяляецца шмат увагі, — падкрэсліў Ігар Карпенка. — Гэта цэлы комплекс розных мерапрыемстваў, у тым ліку і па сацыяльнай падтрымцы, які ахоплівае ўсё дзіцячае насельніцтва нашай краіны. Дзень абароны дзяцей — асаблівае свята. Гэта нагода яшчэ раз сустрэцца з дзецьмі, пагутарыць з імі, пажадаць добрых канікул.

       Міністр звярнуў увагу, што цяпер адна з галоўных задач сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь — забяспечыць дзіцячую занятасць у летні перыяд.  Гэта не проста адпачынак дзеля адпачынку, гэта павінна быць змястоўнае і пазнавальнае баўленне часу. Маецца на ўвазе арганізацыя работы лагераў працы і адпачынку, спартыўных, профільных, творчых, валанцёрскіх і так далей.