Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
10 снежня 2021

Больш за стагоддзе на службе Айчыне. Ваеннаму камісарыяту Мінскай вобласці 103 гады

Калектыў ваеннага камісарыята Мінскай вобласці 7 снежня адзначае 103 гады.

Гісторыя стварэння ваенных камісарыятаў адводзіць нас у глыбіню стагоддзяў. Толькі ў розныя часы гэтыя структуры называліся па-рознаму, ад перапісчыкаў Старажытнай Русі - да ваенных аддзелаў мясцовых валасных, павятовых, губернскіх і абласных Саветаў. Мінскі губернскі ваенны камісарыят Загадам № 1 Губернскага Камісарыята па ваенных справах быў утвораны 7 снежня 1918 года. За перыяд свайго існавання ваенны камісарыят насіў розныя найменні - ад Мінскага губернскага да ваеннага камісарыята Беларускай ССР і назад - да ваеннага камісарыята Мінскай вобласці. Аднак яго функцыі заставаліся і застаюцца нязменнымі, як у гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн, так і ў мірны час. З'яўляючыся мясцовым органам ваеннага кіравання, ваенны камісарыят Мінскай вобласці, сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, забяспечвае выкананне службовымі асобамі, грамадзянамі рэспублікі, патрабаванняў Канстытуцыі і заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны, сацыяльнай абароны ваеннаслужачых, прызыўнікоў, ваеннаабавязаных і членаў іх сем'яў, задачы мабілізацыйнай гатоўнасці і тэрытарыяльнай абароны, арганізуе прызыў грамадзян на ваенную службу і ў рэзерве, а таксама падрыхтоўку моладзі да ваеннай службы. І трэба адзначыць, што гэтыя задачы рашаюцца паспяхова.  

Ваенны камісар Мінскай вобласці палкоўнік Ігар Тарабеш у святочны дзень адзначыў:

— Наша армія пачынаецца з ваеннага камісарыята. Па змесце і характары выкананых задач - мы злучнае звяно паміж воінскімі часцямі, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а галоўнае насельніцтвам. Задачы ваеннага камісарыята адказныя: мабілізацыйная гатоўнасць, падрыхтоўка моладзі да службы ў войску і іншыя важныя задачы. Акрамя таго, мы адказваем за арганізацыю воінскага ўліку, прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, адбор кандыдатаў для праходжання службы па кантракце, паступленні ў ваенныя навучальныя ўстановы, работу з ваеннымі пенсіянерамі. Сярод галоўных напрамкаў нашай дзейнасці - работа па ваенна-патрыятычнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі дапрызыўнай моладзі, прапаганда прэстыжу ваеннай службы.

Немагчыма не ўспомніць нашых ветэранаў, якія праходзілі службу ў ваенным камісарыяце вобласці - Герояў Савецкага Саюза: палкоўнікаў Івана Сцяпанавіча Міранкова і Івана Ільіча Кустава. Іх мужнасць і гераізм на векі застануцца для нас прыкладам у слаўнай справе - служэнні Айчыне.

Успомнілі і тых, хто кіраваў ваенным камісарыятам Мінскай вобласці: генерал-маёры Васіль Сінчылін, Канстанцін Раманчанка, Павел Васільеў, Уладзімір Караткоў, Ігар Літоўчанка, палкоўнікі Мацвей Маланін, Маркіян Паграбняк, Казімір Чарапкоўскі, Пётр Літаш, Мікалай Крыўчэня.

У святочны дзень ваенны камісарыят наведалі начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч, начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Аляксандр Шкіренка, прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады , ветэраны, якія павіншавалі асабовы склад з прафесійным святам, выказалі словы ўдзячнасці і падзякі на адрас калектыву. 

Крынiца: Мінскі аблвыканкам