Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
17 сакавіка 2022

"Дэфіцыту прадуктаў не будзе". Аляксандр Турчын наведаў вытворчасць "трэцяга хлеба" ў Барысаве

У Барысаве вырабляюць 70 працэнтаў макаронных вырабаў у Беларусі. Вытворчасць наладжана на базе "Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў" ААТ "Мінскаблхлебапрадукт". Якія макароны карыстаюцца асаблівым попытам і што чакае барысаўскіх макароннікаў наперадзе? Пра гэта і не толькі гаварыў 17 сакавіка кіраўнік цэнтральнага рэгіёну Аляксандр Турчын у час наведвання гэтай вытворчасці. Падрабязнасці ў нашым матэрыяле.

Сёння фабрыка ўваходзіць у склад Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў. Цэх па вытворчасці макаронных вырабаў - адна з разыначак у структуры прадпрыемства. Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў - гэта найбуйнейшае аб'яднанне прадпрыемстваў перапрацоўкі і сельскагаспадарчага напрамку рэспублікі. У яго ўваходзяць 14 арганізацый з 11 раёнаў Мінскай вобласці. У Беларусі практычна няма асобных вытворчасцей па выпуску макаронных вырабаў, ды яшчэ ў такім асартыменце, як у барысаўчан.

Зараз яны прадаюць у краіне кожны другі пачак макаронных вырабаў. Штогод вырабляюць каля 27 тысяч тон макаронных вырабаў у шырокім асартыменце да 40 відаў. Іх вырабы пакупнікі добра ведаюць пад гандлёвымі маркамі "Пастараль" і "Pastа Solare".

Для задавальнення пакупальніцкага попыту распрацаваны шырокі асартымент прадукцыі. Асноўную вытворчасць займаюць макаронныя вырабы групы «В», якія выпускаюцца з адборнай пшаніцы мяккіх гатункаў. Нараўне з традыцыйнай лінейкай, не першы год вырабляюць макаронныя вырабы групы "А" з цвёрдых гатункаў пшаніцы. У хуткім часе тут здолеюць зламаць стэрэатып - добрыя макароны вырабляюць толькі ў Італіі. 

Госці прадпрыемства пераканаліся ўвачавідкі — прадуктаў хопіць усім. Аб гэтым сказаў і кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын.

— Мясцовыя органы ўлады цяпер звяртаюць асаблівую ўвагу на напаўненне спажывецкага рынку, — кажа кіраўнік цэнтральнага рэгіёну. — Каб не было ніякага дэфіцыту, каб людзі маглі задаволіць свае патрэбы прыходзячы ў краму. Прыемна адзначыць — фактычна ўсё, што неабходна ў частцы харчавання ў нашай краіне, вырабляецца ў дастатковых аб'ёмах.

— Калі казаць аб макаронных вырабах, то ў свой час Прэзідэнтам нашай краіны было прынята правільнае рашэнне: укласці рэсурсы ў вытворчасць макаронных вырабаў, каб забяспечваць патрэбы нашай краіны, — кажа Аляксандр Турчын. — 70% аб'ёмаў вытворчасці макаронных вырабаў у нашай краіне забяспечвае менавіта Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў. Тут вырабляюцца выдатныя вырабы, якія не ўступаюць, на мой погляд, імпартным аналагам. У бягучай сітуацыі немалаважным застаецца і коштавы фактар. Сёння нашы макароны абсалютна прымальныя па кошце для любой катэгорыі людзей. Ніякіх апасенняў у мяне, як у старшыні аблвыканкама, што будуць якія-небудзь праблемы па прадуктах у магазінах, абсалютна няма. Мяркую, нам трэба супакоіцца і цвяроза зірнуць на ўласныя запасы. Усё ў крамах будзе!

Крынiца: Мінскі аблвыканкам