Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
4 мая 2021

Новы начальнік УУС Міншчыны Аляксандр Астрэйка прадстаўлены падначаленым

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка прызначыў Аляксандра Астрэйка начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама. А 4 мая падначаленым яго прадставіў кіраўнік МУС Іван Кубракоў, паведаміў minobl.mvd.gov.by.

Міністр унутраных спраў ахарактарызаваў Аляксандра Астрэйка як пісьменнага і прафесійнага афіцэра. І падкрэсліў, што, акрамя выканання задач па павышэнню ўзроўню грамадскай бяспекі, яму трэба надаваць больш увагі асабістаму складу - ўнікаць у праблемныя пытанні кожнага супрацоўніка міліцыі.

Кіраўнік УУС Мінскага аблвыканкама паабяцаў дамагчыся ў рэгіёне належнага ўзроўню правапарадку, бяспекі грамадзян, аховы іх жыцця і здароўя, пры гэтым не забываючы аб згуртаванасці калектыву.