У Жодзіне пабудуюць школу на 1020 месцаў

У мікрараёне №8 у Жодзіне пабудуюць новую школу на 1020 месцаў, піша МЛЫН.ВY.
Адзначым, гэты мікрараён знаходзіцца ў заходняй частцы горада ў межах вуліц Лагойскай, Ракасоўскага і пр. Францыска Скарыны. І раней тут планавалі пабудаваць дзве школы - на 720 і 1020 навучэнцаў. Аднак цяпер узвядуць адну, умяшчальнасцю на 1020 месцаў. Адпаведнае рашэнне Жодзінскага гарвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале.
Дарэчы, праект таксама прадугледжвае і будаўніцтва жылога дома з убудаванымі культурна-бытавымі аб'ектамі мікрараёнага ўзроўню ў прымагістральнай зоне вул Лагойскай. На першым паверсе праектаванага дома размесціцца амбулаторыя, а ў двары падземны паркінг.
Акрамя гэтага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, мікрараён №8 плануюць азеляніць, што дапаможа знізіць шумавы дыскамфорт ад магістраляў агульнагарадскога значэння.