16 октября 2026
Адзіны дзень інфармавання
Пра дзяцей, жыллё і дзяржаўную падтрымку сем’яў гаварылі з жыхарамі Лотвы на адзіным дні інфармавання ўдзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Прановічам. Былі і пытанні з залы. Людзі цікавіліся ўмовамі прадастаўлення жылля маладым спецыялістам, а таксама прасілі кіраўніка раёна пасадзейнічаць у рамонце дарог. Хвалюе латвянцаў і тое, што з іх вёскі не кожны дзень ходзіць рэйсавы аўтобус у Мядзел – а на працу дабірацца трэба. Пра жыллё кіраўнік раёна даў тлумачэнне адразу. Расказаў і пра механізм вырашэння пытанняў пра дарогі і аўтобус, але зазначыў, што сітуацыя патрабуе дадатковага вывучэння, пасля якога заяўнікі атрымаюць грунтоўны адказ.



