11 апреля 2024
Бэзавая алея ў гонар 30-годдзя ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
На Мядзельшчыне пабываў кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў. Гэта была рабочая паездка, падчас якой разгледжаны перспектывы развіцця арганізацый Кіраўніцтва справамі, што знаходзяцца ў нашым раёне (Нацпарк “Нарачанскі”, санаторыі “Сосны” і “Прыазёрны”), адбылася сустрэча з працоўнымі калектывамі. Адным з аб’ектаў наведвання стаў Дэндрасад, дзе заклалі бэзавую алею ў гонар 30-годдзя ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адкрылі памятны знак “Дрэвы садзіць — дабро рабіць”.
Источник: https://narachanka.by/