Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

21 февраля 2024

Датэрміновае галасаванне

Пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў. На Юбілейны участак для галасавання №1, што месціцца ў Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, тры чалавекі прыйшлі загадзя да пачатку галасавання і чакаюць адкрыцця ўчастка. З дакументамі, што сведчаць асобу, выбаршчыкі падыходзяць да членаў камісіі і атрымліваюць бюлетэні. Некаторыя перш вывучаюць змешчаную на стэндзе інфармацыю пра кандыдатаў у дэпутаты. Першы апусціў бюлетэні ў урну малады мужчына. Знаёмімся. Гэта Павел Малько, вадзіцель ДРБУ № 133. Павел Сяргеевіч расказаў, што не ставіў мэту прагаласаваць першым. Проста цяпер меў вольны час — вось і прыехаў на ўчастак. А ўдзел у выбарах прымае заўсёды. Наступным прагаласаваў Аляксандр Клямяціч, пасля яго — Віктар Коршун. Абодва — мядзяльчане, на пенсіі. Расказалі, што прыйшлі на ўчастак разам. У выбарах удзельнічаюць заўжды, вось і зараз вырашылі не адкладаць на потым. А за імі падыходзілі яшчэ выбаршчыкі. 

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Алена Лозанюк расказала: — Да правядзення галасавання ў нас усё гатова. Сёння ў прысутнасці дзвюх трэцяў камісіі была апячатана урна. Мяркуючы па тым, што першыя выбаршчыкі прагаласавалі ўжо, датэрміновае галасаванне будзе актыўным. Участак у нас даволі вялікі, тут галасуюць жыхары не толькі часткі Мядзела, але і шэрагу населеных пунктаў Мя­дзельскага сельсавета: аграгарадка Лук’янавічы, вёсак Беразнякі, Баклаі, Скарады, Трыданы, Круці, Азаркі-Старыя, Азаркі-Дворышча, Азаркі-Пудавінка і Ліпава. У галасаванні жыхароў райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў ёсць адрозненне. Гараджане атрымліваюць па тры бюлетэні, бо яны выбіраюць дэпутата Палаты прадстаўнікоў, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў і дэпутата раённага Савета дэпутатаў. Вяскоўцы — па чатыры бюлетэні, бо ім патрэбна выбраць яшчэ і дэпутата сельскага Савета. Запрашаю выбаршчыкаў прыйсці на ўчастак і зрабіць свой выбар — у адзіны дзень галасавання або датэрмінова. Нагадаем - датэрміновае галасаванне праходзіць з 20 па 24 лютага ўключна. У гэтыя дні ўчасткі адчынены з 12:00 да 19:00 (без перапынку на абед). У адзіны дзень галасавання, 25 лютага, выбаршчыкаў чакаюць на ўчастках для галасавання з 8:00 да 20:00.
Источник: https://narachanka.by/