Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

4 января 2024

Дзіцячая пляцоўка ў стылі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

У Мядзеле з’явілася новая іміджавая дзіцячая пляцоўка ў стылі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Размясцілася яна каля новага дома, які ўзвялі па вуліцы Школьнай, — насупраць Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Дзіцячыя гульнявыя комплексы, арэлі, машынка і іншыя элементы аздоблены нумарамі тэлефонаў «101» і «112», сімволікай МНС. — Зусім хутка ўладальнікамі ключоў ад новенькіх кватэр стануць 32 іх уладальніка, — паведаміла старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння РАНС Ірына Карапецян. — Цяпер дзяўчынкі і хлопчыкі будуць памятаць, што пажарная машына чырвонага колеру, і пра тое, што пры ўзнікненні пажару або іншых надзвычайных сітуацый неабходна неадкладна тэлефанаваць па нумары 101 або 112. Спадзяёмся, маляўнічая і, самае галоўнае, «бяспечная» іміджавая пляцоўка прымусіць памятаць аб правілах бяспекі ўсіх без выключэння. Гэта ўжо пятая пляцоўка ў стылі МНС у раёне.
Источник: https://narachanka.by/