Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

28 января 2025

Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Другой гранд-прэміяй з уручэннем нагруднага знака «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў» адзначаны мядзяльчанін Павел Бярняк. Яго ўзнагародзілі як пераможца  ХХХІ Міжнароднай алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў універсітэтаў (Балгарыя, 2024 год). Павел – студэнт трэцяга курса БДУ, выпускнік гімназіі Мядзела. Летась яго ўзнагароджвалі Першай гранд-прэміяй як пераможца аналагічнай алімпіяды 2023 года.…Пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў прысуджана 26 гранд-прэмій, а пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў – 217 спецыяльных прэмій. За асаблівы ўнёсак у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў узнагароджаны 21 педагог. Прэзідэнцкія стыпендыі прызначаны 173-м студэнтам і курсантам. Усяго на гэтыя мэты выдаткуюць больш за 680 тыс. рублёў. Адпаведнае рашэнне савета спецфонду зацверджана распараджэннем кіраўніка дзяржавы.

https://narachanka.by/