25 января 2024
Літаратурная гасцёўня
У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка адбылася сустрэча з мясцовымі паэтамі Яе гасцямі сталі самадзейныя паэты Святлана Роўда з к. п. Нарач, Даната Варабей, Валянціна Ефімава з Мядзела, а таксама Аляксандр Быкаў і Павел Жукаў, якія з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Прыйшлі паслухаць выступленне творцаў актывісты раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і аматары іх творчасці. А ў якасці гаспадыні літаратурнай гасцёўні выступіла намеснік дырэктара бібліятэчнай установы Ганна Падгол. Госці расказалі пра сябе, сваю творчасць, пачыталі ўласныя творы. А ў выкананні ўдзельніц клуба аматарскай песні “Верасень” Валянціны Ефімавай, Ірыны Квяткоўскай і Людмілы Крупенкі прагучалі яшчэ і песні, словы і музыку якіх напісала Валянціна Станіславаўна. Вельмі цёпла адгукаліся пра таленавітых людзей Мядзельшчыны і госці мерапрыемства — старшыня савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Казімір Чарапкоўскі, старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Леанід Крыванос і наш зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Малахоўскі. А ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў раённы савет ветэранаў на чале з яго старшынёй Уладзімірам Валасевічам.
Источник: http://narachanka.by/