12 апреля 2024
Мітынг-рэквіем памяці ахвяр фашызму
Мітынг-рэквіем памяці ахвяр фашызму ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў адбыўся каля брацкай магілы ахвяр фашызму яўрэйскай нацыянальнасці ля возера Баторына. На гэтым месцы 21 верасня 1942 года немцы расстралялі 60 жыхароў Мядзела — старых, жанчын, дзяцей Ушанаваць памяць сабраліся прадстаўнікі ўлады і грамадскасці, жыхары горада, вучні і настаўнікі гімназіі Мядзела і Мядзельскай СШ №2, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гардон і непаўналетнія вязні часоў вайны Ларыса Каваленка і Віктар Коршун. Выступілі на мітынгу начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч, Міхаіл Гардон, прадстаўніца райкама БРСМ Таццяна Несцяронак.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі гірлянду і кветкі да помніка ахвярам фашызму і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/