25 сентября 2023
На VII міжнародным фестывалі класічнай музыкі
У рамках VII міжнароднага фестывалю класічнай музыкі “У Шэметаве ў Шастаковічаў” у касцёле Дзевы Марыі Нястомнай Дапамогі у Шэметава, адбыўся канцэрт струннага ансамбля «Амелія» Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. М. К. Агінскага. А ў аг. Нарач у касцёле Святога Андрэя Апостала канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Музычная капэла “Санорус” Мінскай вобласці” (дырыжор Вячаслаў Ларын). Таксама ў ім прыняў удзел знакаміты госць з Францыі, прафесар Вышэйшай Парыжскай кансерваторыі, саліст-габаіст Жэром Гішар. Гучалі творы Дзмітрыя Шастаковіча, Тамаза Джавані Альбіноні, Вольфганга Амадэя Моцарта, Георга Гендэля, Уільяма Гершэля.
Источник:: http://narachanka.by