Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

18 июня 2024

«Насустрач мары»

На раённым выпускным балі «Насустрач мары» выпускнікоў 2024 года, іх настаўнікаў і бацькоў прывітаў старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Прановіч. Падзякаваў за выдатную вучобу і працу, дзякуючы якой аб нашым краі ведаюць далёка за яго межамі. Уручыў лепшым выпуск-нікам раёна атэстаты асаблівага ўзору аб агульнай сярэдняй адукацыі з узна-гароджаннем залатымі і сярэбраным медалямі —медалістаў сёлета 10. А вы-пускнік гімназіі горада Мядзела Мікіта Берняк атрымаў пасведчанне спе-цыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Таксама на свяце адзначылі бацькоў за вы-хаванне дзяцей — узнагароды уручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. Павіншавалі класных кіраўнікоў. Дэлегацыя выпускнікоў ўсклала кветкі да помніка смуткуючай маці ў Мядзеле. Былі на свяце пажа-данні ад бацькоў і юных вучняў, відовішчныя музычныя і танцавальныя ну-мары. А яшчэ — жарты ад вядомых гульцоў КВЗ, выпускнікоў са Сватак. Канешне, не абышлося без традыцыйнага вальсу. А напрыканцы балю вы-пускнікі загадалі жаданне і выпусцілі ў неба паветраныя шары. На выпускным вечары ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі выпускнікі не толькі атрымлівалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, але і па традыцыі пасадзілі дрэўца на алеі выпускнікоў. Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/