Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

8 мая 2025

Ніхто не застанецца без увагі

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі працягваецца ўшаноўванне жыхароў раёна, у жыцці якіх свій трагічны след пакінула вайна. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко наведала былых вязняў фашызму. У Княгініне завітала да Соф’і Гіцэвіч. Месца нараджэння гэтай жанчыны – Берлін, дзе была ў фашысцкім рабстве яе матуля. Са слоў якой Соф’я Віктараўна ведае, што ў Нямеччыну людзей везлі ў таварных вагонах. І расказвае некаторыя іншыя падрабязнасці: – Нехта дасведчаны ім параіў: «Вы ведаеце польскую  мову – назавіцеся палякамі. Да іх немцы ставяцца лагадней». Так і зрабілі. Тых, хто назваўся палякамі, накіравалі ў працоўны лагер, а астатніх – у канцэнтрацыйны. Антаніна Крыўко адрасавала Соф’і Віктараўне цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні.

https://narachanka.by/