Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

2 ноября 2023

Падарунак да свята

Па добрай традыцыі да святкавання Дня кастрычніцкай рэвалюцыі ў нашай краіне здаюцца ў строй аб'екты вытворчага, сацыяльнага прызначэння. Не стаў выключэннем і Мядзельскі раён. У к. п. Нарач урачыста адкрылі абноўленую пасля капітальнага рамонту пажарную аварыйна-выратавальную часць №4. У цырымоніі прынялі ўдзел начальнік установы “Мінскае абласное ўпраўленне МЧС” палкоўнік унутранай службы Сяргей Лапановіч, старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч, намеснік начальніка ўстановы “Мінскае абласное ўпраўленне МЧС” палкоўнік унутранай службы Валерый Вайцяховіч, ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях рэгіёна.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся начальнік установы “Мінскае абласное ўпраўленне МЧС” палкоўнік унутранай службы Сяргей Лапановіч. Сяргей Васільевіч адзначыў сістэму дакладнай работы, якая склалася ў вобласці па пераадоленні надзвычайных здарэнняў, выратаванні жыцця людзей, якія апынуліся ў няпростай сітуацыі. Выказаў падзяку кіраўніцтву аблвыканкама за дапамогу ў стварэнні для работнікаў падраздзяленняў МЧС сучасных камфортных умоў для нясення службы, а кіраўніцтву райвыканкама — за разуменне і падтрымку ў вырашэнні надзённых пытанняў. Сяргей Лапановіч уручыў ключы ад спецыяльнага аўтамабіля начальніку раённага аддзела МНС Юрыю Вашкінэлю, а выратавальнікам Мядзельшчыны — узнагароды за добрасумленную і самаадданую працу. Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч уручыў начальніку райаддзела сертыфікат на спартыўны трэнажор, а лепшым работнікам падраздзялення - Падзякі старшыні райвыканкама.

Источник: https://narachanka.by/