9 января 2024
Падведзены вынікі работы за год
Адбыўся пленум Мядзельскай раённай арганізацыі ветэранаў, на якім падвялі вынікі работы за год. Старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч адзначыў, што ў структуру раённай арганізацыі ўваходзяць 28 пярвічныя арганізацыі ўстаноў і прадпрыемстваў раёна. Асноўным напрамкам дзейнасці раённага Савета з’яўляецца садзейнічанне органам улады ў вырашэнні праблем ветэранаў і, ў першую чаргу, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і адзінока пражываючых ветэранаў. На пленме адзначылі ўзнагародамі найбольш актыўных удзельнікаў раённай арганізацыі і памагатых. Падзякай раённага савета ветэранаў узнагароджаны Іван Дашчынскі, граматай — Міхаіл Гардон, Ларыса Чыркевіч, Аляксандр Апанасевіч, Пётр Райчонак, Станіслаў Ермаковіч, Раіса Драгун, Ганна Падгол, Наталля Бурак. Такая ж узнагарода прызначаецца і Чаславу Адамовічу.
Источник: https://narachanka.by/