Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

11 декабря 2023

“Памяць і боль”

У Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, устаноўленага ў верасні 2015 года Генеральнай Асамблеяй Аб’яднаных Нацый, у Мядзельскім музеі народнай славы прайшло мерапрыемства “Памяць і боль”.

Падчас яго ішла размова пра зверствы фашызму на беларускай зямлі. Толькі ў нашай рэспубліцы падчас вайны функцыянавала звыш 500 месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва, 260 лагераў смерці і 179 гета, у якіх загінула не менш за 400 тысяч чалавек. Самым буйным месцам масавага знішчэння мірных жыхароў на тэрыторыі акупаванай Беларусі, а таксама ўдзельнікаў антыфашысцкай падпольнай барацьбы і партызанскага руху, вязняў Мінскага гета, савецкіх ваеннапалонных быў лагер смерці Трасцянец.

Перад прысутнымі выступіў відавочца тых падзей, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гардон. Міхаіл Гершэнавіч расказаў пра стварэнне ў Мядзеле гета, пра жудаснае знішчэнне ворагамі мірнага насельніцтва, у тым ліку яўрэйскай нацыянальнасці, пра спаленыя вёскі, заклікаў берагчы мір на зямлі.

Ужо першыя следчыя дзеянні па ўзбуджанай у красавіку 2021 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справе па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны паказалі, што маштабы трагедыі беларускага народа значна большыя, чым меркавалася раней, — адзначыў пракурор раёна Яўгеній МАРКЕВІЧ. — Былі ўстаноўлены новыя факты забойстваў, масавыя расстрэлы, спаленыя поўнасцю ці часткова населеныя пункты. Гісторыя мае цыклічны характар. І наша асноўная задача — не дапусціць, каб падобнае зноў паўтарылася.

Прысутныя — школьнікі, ветэраны працы — аддалі даніну павагі загінуўшым — хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр фашызму.
Источник: https://narachanka.by/