22 января 2024
Прафарыентацыя для моладзі
У ДУА «Гімназія г. Мядзела» адбылося масавае прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў выпускных класаў устаноў адукацыі раёна «Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Удзел у ім прынялі 110 вучняў з устаноў адукацыі Мядзельшчыны. На сустрэчу з імі прыехалі прадстаўнікі дзесяці ВНУ і сямі устаноў сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Расказвалі пра свае навучальныя ўстановы, перавагі вучобы і якія спецыяльнасці можна там атрымаць, умовы паступлення і пражывання. Выступілі і прадстаўнікі раённых службаў. Навучэнцы Вілейскага дзяржаўнага каледжа прадставілі прысутным сваё дэфіле.
Источник: http://narachanka.by/