1 ноября 2023
Прызыўнікі з Мядзельшчыны папаўняюць рады Узброеных Сіл
У гэтыя дні праходзіць адпраўка навабранцаў, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. У ваенным камісарыяце раёна на кантрольную яўку сабралася 11 прызыўнікоў, якія адправяцца на абласны зборны пункт у Мінску і потым у воінскія часці: у асноўным, у пагранічныя войскі і ў 72-гі гвардзейскі Аб’яднаны навучальны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
Источник: https://narachanka.by/