Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

1 апреля 2024

Раённы сход актыву па падвядзенні вынікаў работы ў народнай гаспадарцы Мядзельшчыны

Адбыўся раённы сход актыву па падвядзенні вынікаў работы ў народнай гаспадарцы Мядзельшчыны. Вітаючы яго ўдзельнікаў, старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч зазначыў: — У год міру і стварэння кожны калектыў, кожны работнік ішоў да высокіх дасягненняў сваім шляхам. Але ўсіх, хто сабраўся ў гэтай зале, аб’ядноўвае тое, што свае настойлівасць, веды, энергію мы накіроўваем на ўмацаванне аўтарытэту сваёй арганізацыі і прэстыжу Мядзельскага раёна.

Цырымонію ўзнагароджання лепшых працаўнікоў і пераможцаў раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў  і арганізацый раёна правялі старшыня Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Прановіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. Вітаў удзельнікаў сходу  і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргей Крысенка. Ён уручыў шэраг узнагарод прафсаюзнаму актыву раёна. Працягнуў праграму канцэрт заслужанага калектыву Беларусі — вакальнага гурта “Чысты голас”. А напрыканцы харэаграфічны нумар “Любимую не отдают” выканалі выхаванцы Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна. Для удзельнікаў мерапрыемства працавалі выствы-прадажы вырабаў народных майстроў, прадукцыі мясцовых вытворцаў і кулінараў.
Источник: http://narachanka.by