13 ноября 2023
Сельская гаспадарка
У лідарах па сутачным надоі малака ад каровы — сельгаспадраздзяленне Нацпарку “Нарачанскі”. У сярэднім ад рагулі работнікі МТФ “Брылі” атрымаліюць амаль 21 кг малака. На наступнай пазіцыі — ТАА “Нарачанская Ніва 2004”, дзе гэты паказчык склаў 19,97 кг. Замыкае тройку лідараў ААТ “Будслаўскае” (18,79 кг). Дарэчы, пераможцам штогадовага раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення кароў за ІІІ квартал бягучага года стала Наталія Лаўрыненка з фермы “Брылі” ДПУ “Нацыянальны парк “Нарачанскі” (на здвмку). За ліпень-верасень надой малака ад каровы па яе групе склаў 2397 кг, а гэта плюс 258 кг да ўзроўню мінулага года.
Источник: http://narachanka.by/