Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

22 августа 2024

Студэнцкі атрад у дзеянні

У таварыстве «Сваткі» працаваў студэнцкі сельскагаспадарчы атрад «Працоўны дэсант» імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Маркава. – У нашым атрадзе было сем чалавек: пяць дзяўчат і два хлопцы, – расказвае камандзір атрада, настаўніца пачатковых класаў Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка Таццяна Палянская. – Гэта вучні старэйшых класаў, а таксама выпускнікі. Пераважна навучэнцы нашай школы, але былі і з іншых устаноў. Працавалася весела. Калі разам працуеш, гэта заўсёды з гумарам адбываецца. Думаю, што дзеці з радасцю сюды пайшлі, тым больш, што студатрад – гэта і згуртаванне, і прыязная атмасфера. Мы дамагалі гаспадарцы на збожжатаку, выконвалі розную работу. Працавалі па сем гадзін, толькі адзін баец – чатыры з паловай гадзіны, бо яму яшчэ не споўнілася 16 год. Яшчэ і паўдзельнічалі ў злёце студэнцкіх атрадаў вобласці, што праходзіў ў Салігорскім раёне.

Крыніца інфарміравання:https://narachanka.by/