Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

8 мая 2024

Сустрэча пакаленняў

Штогод, напярэдадні 9 Мая, на комплексе “Партызанскія базы”, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны дыслацыравалася партызанская брыгада імя Варашылава, праходзіць культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Сустрэча пакаленняў”. Збіраюцца на яго людзі, якім добра вядомы словы “адвага”, “доблесць”, “гонар”, і школьнікі. На гэты раз удзельнікамі мерапрыемства, акрамя вучняў, сталі воіны-інтэрнацыяналісты Віктар Анкіп, Мікалай Калошка, афіцэры запасу Пётр Райчонак і Уладзімір Вайцяхоўскі, а таксама піянеры XX стагоддзя Наталля Гірына і Таццяна Ефімава. Падчас мітынгу ля мемарыяльнага знаку “Партызанскае адзінства” лепшыя акцябраты дружын раёна былі прыняты ў піянеры, а лепшыя піянеры сталі членамі БРСМ. Былі і сцэнка з партызанскага жыцця, і традыцыйныя конкурсы, і песні, прысвечаныя ваеннай тэматыцы, а таксама смачная салдацкая каша.

Источник: https://narachanka.by/