Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

20 октября 2023

Сустрэча з маладымі спецыялістамі

Сёлета да работы ва ўстановах аховы здароўя раёна прыступілі да работы 19 маладых спецыялістаў. У актавай зале мядзельскай паліклінікі адбылася сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна. Мерапрыемства арганізавалі адміністрацыя ўстановы аховы здароўя сумесна з пярвічнай арганізацыяй галіновага прафсаюза. Першай усіх прывітала галоўны ўрач Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы Марына Субач. Звярнуўся да прысутных намеснік старшыні Мядзельскагарайвыканкама Руслан Жук. Руслан Вячаслававіч расказаў пра раён і яго асаблівасці. Пра ўмовы, якія створаны для адпачынку, развіцця фізкультуры і спорту. Закрануў і тэму жыллёвага будаўніцтва і выказаў зацікаўленасць кіраўніцтва раёна ў тым, каб маладыя спецыялісты замацаваліся ў нашым краі. Прымалі віншаванні і наказы маладыя спецыялісты таксама ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслава Клімовіча і першага сакратара раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Лізаветы Шутавай. Былі і падарункі на ўспамін аб сустрэчы.

Источник: http://narachanka.by