1 декабря 2023
У Мядзеле прайшоў злёт маладых спецыялістаў
Пачалося мерапрыемства з экскурсіі ў Мядзельскі музей народнай славы, дзе юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй раёна, яго славутымі людзьмі. Далей маладыя спецыялісты прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы на тэму: “Правы і гарантыі маладых спецыялістаў”. Саршыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Прановіч у сваім прывітальным слове да спецыялістаў выказаў пажаданне, каб маладыя людзі знайшлі сябе ў прафесіі і засталіся ў нашым краі. Далейшая размова тычылася забеспячэння належных бытавых умоў, дзяржаўнай падтрымкі моладзі. Прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні кіраўніцтву раёна і прадстаўнікам службаў, запрошаным на злёт, і пачуць на іх адказы, а таксама абмеркаваць праблемы, з якімі сутыкнуліся на месцы працы. А завяршылася мерапрыемства забаўляльнай праграмай і дыскатэкай.
Источник: http://narachanka.by/