13 февраля 2024
У падтрымку электаральнай актыўнасці выбаршчыкаў
У цэнтры Мядзела прайшоў пікет у падтрымку электаральнай актыўнасці выбаршчыкаў. У ім ўдзельнічалі прадстаўнікі раённых — арганізацыі РГА «Белая Русь», аб’яднання прафсаюзаў, Савета ветэранаў. — Напярэдадні адзінага дня галасавання жыхарам і гасцям Мядзела прапануем пазнаёміцца з інфармацыяй пра кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Мінскага абласнога савета дэпутатаў, — расказвае старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзіцячага сада №2 Мядзела Таццяна Малько. Побач размясціліся прадстаўнікі райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. — Прапануем усім ахвотным далучыцца да рэспубліканскага маладзёжнага інфармацыйна-асветніцкага праекта «Паштоўка.БЕЛ» і падпісаць паштоўкі сваім сябрам і сваякам, — тлумачыць першы сакратар раённага камітэта БРСМ Лізавета Шутава. — Паштоўкі будзем збіраць па 20 лютага і потым аднясём на пошту, каб паштальёны разнеслі іх адрасатам.
Крыніца інфармавання: http://narachanka.by/