27 февраля 2024
Выхадзіць на лёд становіцца небяспечна
У сувязі з анамальна цёплым надвор’ем, лёд хутка губляе свае ўласцівасці: за суткі на возеры Мястра таўшчыня лёду зменшылася на 5 сантыметраў. На 26 лютага яго таўшчыня складае каля 20 сантыметраў. Стан лёду вельмі небяспечны: структура гэткага лёду нямоцная, бо ўмацоўваўся ён не за адзін раз.
— Паважаныя аматары рыбнай лоўлі! Выхад на лёд становіцца небяспечным. Просім, калі ўсё ж вырашыцеся пайсці на рыбалку, каб паклапаціліся пра сваё жыццё, узялі з сабой выратавальныя камізэлькі і зацэпы. З іх дапамогай можна вылезці, калі праваліўся, — звярнуўся старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Андрэй Купрэвіч.
Источник: https://narachanka.by/