31 октября 2023
Вынікі конкурсаў летняй аздараўленчай кампаніі
Падвялі вынікі конкурсаў летняй аздараўленчай кампаніі. Другое месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшы аздараўленчы лагер у намінацыі «Лепшы аздараўленчы лагер у арганізацыі спартыўна-аздараўленчай работы» заняў лагер з дзённым знаходжаннем «Вясёлка» Нарацкай СШ №2. Дыплом III ступені ў дыстанцыйным фестывалі інфармацыйных рэсурсаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі «Лета онлайн» — у аздараўленчага лагера з кругласутачным знаходжаннем «Эрудыт» гімназіі г. Мядзела. Дыплом III ступені ў конкурсе відэасправаздач Рэспубліканскага экскурсійнага марафону «Дзіцячы аўтацягнік» — зноў жа ў «Вясёлкі» з Нарацкай СШ №2.
Источник: https://narachanka.by/