Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

4 декабря 2024

«Запалі сваю зорку»

У раённым цэнтры культуры канцэртная праграма «Адкрыем сэрцы для дабрыні», прымеркаваная да Дня інвалідаў. Пачалася яна з узнагароджання фіналістаў раённага інклюзіўнага фестывалю-конкурсу «Запалі сваю зорку». Мікіта Урублеўскі, Юля Навіцкая, Ірына Русановіч, Марта Парахневіч, Цімафей Бепершч, Крысціна Грузд, Святлана Лескавец, Алёна Лукашэвіч, Алег Сініца, Віктар Хромаў, Аляксандр Малец і Антон Міцевіч прымалі дыпломы і падарункі ад арганізатара – раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Уручыла іх старшыня Кацярына Клімовіч. Падзякавала яна за дапамогу ў правядзенні мерапрыемства дырэктару тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алегу Бароўку і начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлане Кундра. А потым дзеці і дарослыя паказвалі свае таленты. Спявалі, чыталі праніклівыя вершы, расказвалі пра сваю творчасць, з запалам танцавалі – за што гледачы не шкадавалі апладысментаў. У тым, што ўдзельнікі фестывалю-конкурсу таленавітыя не толькі на сцэне, наведвальнікі маглі ўпэўніцца ў фае: тут зладзілі выставу прыгожых і разнастайных вырабаў.

Источник: https://narachanka.by/