Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

17 января 2024

Знай нашых!

Першая гранд-прэмія са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з уручэннем нагруднага знака “Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў” прысуджана пераможцу ХХХ Міжнароднай алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў універсітэтаў (Балгарыя, 2023 год) Паўлу Берняку. Ён — студэнт ІІ курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выпускнік гімназіі Мядзела. Спецыяльнай прэміяй са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны малодшы брат Паўла — навучэнец ДУА «Гімназія г. Мядзела» Мікіта Бярняк. Яго  адзначылі як пераможца Рэспубліканскага конкурсу па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод школьнікаў “Ні-Тесh”. Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначана студэнтцы ІV курса Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, выпускніцы Нарацкай СШ №2 Марыі Жалубоўскай.
Источник: http://narachanka.by/