4 декабря 2023
Знай нашых!
У рамках дыялогавай пляцоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў конкурсу прафсаюзных праектаў «Прафрух. Мінская вобласць. Развіваемся разам». Прысвячаўся ён 85-годдзю ўтварэння Мінскай вобласці. На конкурс падалі шмат заявак з 19 рэгіёнаў вобласці, а для ўдзелу адабралі 36 праектаў. Сярод іх і праект «Прафрух пачынаецца з нас» прадстаўніцы Мядзельшчыны — старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Наталлі Шастаковіч. Наталлю Шастаковіч узнагародзілі сертыфікатам прафсаюзнага актывіста за актыўны ўдзел у конкурсе прафсаюзных праектаў, актыўную прафсаюзную пазіцыю, творчы падыход у вырашэнні актуальных прафсаюзных задач.
Источник: http://narachanka.by/